У Наваградку міліцыянты шукалі лялькавода – знайшлі музей


У зводках Міністэрства ўнутраных справаў РБ за 24 сакавіка 2021 г. была пададзеная інфармацыя аб выкрыванні арсеналу зброі: «патроны рознага калібру, зменны кулямётны дыск, прадмет, падобны да часткі аўтамата, пісталет і незарэгістраваная паляўнічая стрэльба».

А знайшлі гэтак званы арсенал на падворку наваградскага актывіста Сяргея Лаўрушчыка. Сваю любоў да гісторыі спадар Сяргей увасобіў, стварыўшы сапраўдны музей. Збіраў сваю калекцыю С. Лаўрушчык у знаёмых, сяброў ды суседзяў. Здымачная група «Маю права» сустрэлася з Аляксандрам, сынам спадара Сяргея. Ён падрабязна распавёў, што менавіта зацікавіла міліцыянтаў сярод музейных экспанатаў.

Мaю прaвa
Дзяржаўныя гангстары нападаюць на ўдзельнікаў Лігі студэнцкіх аб’яднанняў
2021.03.26 19:05

«Вось тут былі знойдзеныя патроны стрэльбы Мосіна, ППШ і дробнакалібернай стрэльбы, – дэманструе нам тое, што засталося, Аляксандр. – Тут былі штык-нож ад стрэльбы Мосіна. Былі спаленыя, іржавыя. Так, ачышчаныя, але яны гнуліся – адпаведна, якасць ужо была не баявая».

Дарэчы, побач на шкляных вітрынах ляжалі мушкетныя кулі ды карцеч часу Першай сусветнай вайны, але міліцыю яны не зацікавілі.

А вось пра тое, што ў бацькі ёсць паляўнічая зброя, Аляксандр нават не ведаў. Захоўвалася яна ў гаражы ў сейфе, і, як высветлілася, належала яшчэ дзеду спадара Сяргея.

«Ён казаў, што гэта было вельмі даўно, у 70-я гады. Адпаведна, ніякіх дакументаў не было. Захоўваў яе на ўспамін, як рэліквію, не болей за тое».

Мaю прaвa
Пенсіянерку падазраюць у тэрарызме
2021.01.22 19:05

Падчас ператрусу ў бацькі Аляксандра вынялі і тэхніку: два мабільныя тэлефоны і ноўтбук.

Пасля жнівеньскіх выбараў Сяргея Лаўрушчыка чатыры разы судзілі паводле адміністратыўных справаў. Спачатку каралі штрафамі, а апошні раз – арыштавалі на 10 дзён. З ізалятару ён выйшаў хворым на COVID-19.

«Больш за 10 дзён ён быў у шпіталі, і пасля выпіскі яшчэ доўга ўзнаўляўся, доўга не мог ачуняць», – прыгадвае Аляксандр.

Мaю прaвa
Дом з БЧБ-плотам размалявалі свастыкамі. Уласнікі падазраюць сілавікоў
2020.12.11 19:05

Ірына Трафімчык працавала разам са спадаром Сяргеем у мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Яны разам актыўна выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю і ўдзельнічалі ў мірных акцыях.

«Мы ведалі, ціск ёсць. У дзень народзінаў Сяргея а 19.00 да яго прыйшлі з ператрусам. А ўжо на наступны дзень мяне пазбавілі працы. Да 31 сакавіка я дапрацавала, а з 1 красавіка я не працую, працоўная кніжка на руках, – распавядае нам Ірына. – Сяргей цяпер афіцыйна знаходзіцца ў адпачынку. Што далей з ім будзе, я не ведаю».

Нягледзячы на знаходкі падчас ператрусу і на публікацыю відэа выкрывальніцкага зместу, з міліцыі Сяргея Лаўрушчыка нечакана выпусцілі.

«Я так мяркую, што як і паўсюль, шукалі асобу, якая займаецца спонсарствам, – кажа сын спадара Сяргея Аляксандр. – Выдае грошы на бел-чырвона-белую сімволіку, плакаты, кампенсуе адміністратыўныя пакаранні…»

Мaю прaвa
Цырульніца страціла кліентаў-міліцыянтаў
2021.04.02 20:05

За 72 гадзіны затрымання міліцыянты так і ня выставілі абвінавачання. Адразу пасля вызвалення Сяргей Лаўрушчык знік. Цяпер жа яму пагражае крымінальны артыкул – за незаконнае захоўванне зброі. Юрыст Алег Агееў пракаментаваў гэты выпадак:

«Крымінальная адказнасць наступае толькі за захоўванне зброі і боепрыпасаў. А каб даведацца, боепрыпасы або зброя прадметы, якія падчас ператрусу трапілі да міліцыянтаў, вось гэта вырашае эксперт. Час ад часу мы бачым, што прапаганда паказвае нейкія жудасныя малюнкі, але потым з гэтага нічога не трапляе ў суд і ўвогуле ніякай крымінальнай справы не ўзбуджаецца – сотні такіх выпадкаў былі і кожны можа іх узгадаць».

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • У Наваградку міліцыянты забіраюць турыстаў у пастарунак
  • Размова з адмыслоўцаю ў рубрыцы „Ведай свае правы!”
  • Ад адной праблемы пазбавілася, іншыя – прыдбала

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.