Валер Карбалевіч: Лукашэнка гатовы да трансферу ўлады


Аляксандр Лукашэнка вымушаны дзяліцца ўладай. Для гэтага ёсць два сур’ёзныя чыннікі.

Аналітык Валер Карбалевіч у «Размове» Віталя Цыганкова зазначае, што як бы Аляксандр Лукашэнка не трымаўся за ўладу, але ёсць чыннікі, што прымушаюць пачаць трансфер паўнамоцтваў. Першы з іх – дагэтуль не пераадолены ўнутраны палітычны крызіс. Народ больш не давярае Лукашэнку і нават рэпрэсіі не могуць змяніць сітуацыю.

«Другі чыннік – гэта асцярожны ціск збоку Пуціна. Думаю, невыпадкова заява пра прэзідэнцкія выбары пасля Канстытуцыі з’явіліся пасля вяртання з Сочы. Думаю, ён спрабаваў пераканаць, упэўніць Пуціна, што трэба рэвізаваць тыя рашэнні, якія былі прыняты ў верасні. А там была гаворка пра тое, што транзіт ці трансфер улады павінен адбыцца даволі хутка – год – паўтара. Цяпер атрымоўваецца, што гэты працэс расцягваецца на больш доўгі перыяд», – выказаўся Валер Карбалевіч.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Sergei Savostyanov / TASS / Forum, belsat.eu