Масква патрабуе ад Лукашэнкі расплаты


«Учора чарговы фэйк, нібыта расейскі ўрад прыняў рашэнне ледзь не паслаць нашых вайскоўцаў у Сірыю. Для мяне гэта было навіной, – заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Я нікога туды не пасылаў». Чаму Лукашэнка вымушаны быў абвяргаць фактычна афіцыйную расейскую крыніцу? Ці сапраўды беларускія вайскоўцы могуць трапіць на службу ў Сірыю?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмеркаваў з міжнародным аглядальнікам «Белсату», аўтарам праграмы «Глабальнае пытанне» Яраславам Сцешыкам.

Некаторыя думкі, якія агучыў Яраслаў Сцешык у часе «Размовы»:

  • Усе медыі цытуюць афіцыйны расейскі дакумент, а не словы Лукашэнкі
  • Я сумняюся, што ў Сірыю ад Беларусі паедуць выключна медыкі або іншыя цывільныя спецыялісты
  • Аперацыя ў Сірыі істотна змяніла стаўленне арабскага свету да Расеі
  • Нават калі беларускія вайскоўцы будуць сядзець на расейскіх авіябазах у Сірыі, гэта не цалкам бяспечна
  • Ва Украіне пагаршаецца стаўленне да беларусаў, бо з тэрыторыі Беларусі ўкраінцам пагражае расейскае і беларускае войска.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».