Ці можа Лукашэнка адмовіцца ад русіфікацыі?


На думку Аляксандра Краўцэвіча, сёння можна казаць пра ментальную акупацыю Беларусі Расеяй. Праяўляецца гэта ў русіфікацыі ўсіх бакоў жыцця, а галоўнае – у атаясамленні беларусаў з расейцамі.

Ілюстрацыяй ментальнай акупацыі Беларусі Расеяй можа служыць наступная гісторыя.

«Я мяняў апоны на станцыі шынамантажу, – распавядае Аляксандр Краўцэвіч. – Сяджу ў офісе. Вісіць на сцяне тэлевізар, паказваюць нон-стоп расейскую нейкую праграму. І раптам спадарыня прыёмшчыца падымае галаву і кажа: «Вось, да чаго ўжо дайшлі – ужо і на вазы нумары прымушаюць вешаць рэгістрацыйныя». Я на яе гляджу такімі вачыма, кажу: «Спадарыня, – на чыстай беларускай мове да яе звяртаюся, кажу: – Спадарыня, гэта ж у Расеі, тэлевізар пра Расею паказвае!» Яна такі зрабіла высілак, зморшчыла лоб, усвядоміла, што яна яшчэ не ў Расеі, і замаўчала. Ментальна яна ўжо ў Расеі».

У гісторыі русіфікацыі Беларусі ёсць шэраг пытанняў, якім не заўсёды прысвячаецца дастаткова ўвагі. Што стала вырашальным фактарам, які прыскорыў працэс русіфікацыі? Ці сапраўды расейскія СМІ пачуваюцца ў Беларусі як удома? Чаму Лукашэнку так цяжка адмовіцца ад сваёй русіфікатарскай палітыкі? Ці могуць грамадства і незалежныя гісторыкі змяніць сітуацыю? Пра нюансы русіфікацыі Беларусі пагавораць дактары гістарычных навук Алесь Смалянчук і Аляксандр Краўцэвіч.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:50. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота з кнігі Курманбека Бакіева «Боль, любоў і надзея: мой Кыргызстан».