Андрусь Такінданг: «Хачу ахвяраваць на няню для сына Паўла і Волі Севярынцаў»


Надоечы мы распавялі гісторыю Андруся Такінданга і гурта «Рэха», музыкаў якога арыштавалі і кінулі за краты толькі за тое, што яны гралі для людзей на дваровых канцэртах. У турме іх зневажалі і абражалі.

Праект «Беларус Беларусу» для тых, хто мае патрэбу ў падтрыманні. І для тых, хто хоча і можа падтрымаць. І мы не кідаем сваіх.

Андрусь Такінданг.
Фота: скрыншот відэа Belsat.eu

Неабыякавыя беларусы намерыліся падтрымаць і Андруся. Але адбыўся цуд, якога мы не чакалі… У мінулай праграме мы распавядалі пра сітуацыю, у якой апынулася Вольга Севярынец: дэкрэт хутка скончыцца і было б файна знайсці магчымасць наняць маленькаму Францішку няню. На просьбу адгукнуўся Андрусь Такінданг.

Беларус беларусу
Жонка Паўла Севярынца: «Я мару пра няню для нашага сына!»
2021.02.03 21:05

Андрусь перакананы: «Калі ты маеш праблемы з рэжымам, то не трэба пра іх маўчаць, не трэба іх самому вырашаць. Гэтая галоснасць можа стаць вашай страхоўкай. Вядома, яны могуць раззлавацца. Але чаго нам баяцца? Калі гэтыя перадачы глядзіць вялікая колькасць людзей і ў іх ёсць аўдыторыя, гатовая падтрымліваць, – лепей усё ж расказваць, не баяцца, каб не заставацца з гэтымі праблемамі сам-насам».

«Калі гэтая бяда і жорсткасць пагрукаліся ў нашыя беларускія дзверы – людзі зразумелі, што мы ёсць адно ў аднаго. Нашая салідарнасць – гэта 100 балаў, толькі яна можа супрацьстаяць гэтаму злу!» – сцвярджае фронтмэн гурта «Рэха».

Падрабязнасці глядзіце ў відэа.

Вольга Севярынец з сынам.
Фота: асабісты архіў

Калі сярод вас ёсць тыя, хто хацеў бы падзяліцца сваймі гісторыямі або падтрымаць нашых герояў (гэта можна зрабіць публічна або ананімна), – звярніцеся да нас: belarus2belarus@gmail.com

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрыманне і перамога.