Лукашэнка пры Пуціну, як Мусаліні пры Гітлеру?


Чаго ва Украіне чакалі ад размовы прэзідэнтаў ЗША і Расеі? Наколькі сур’ёзна ў Кіеве ўспрымаюць ваяўнічыя дзеянні Расеі і канцэнтрацыю яе войскаў каля ўкраінскае мяжы? Ці верыць Украіна ў магчымасць ваеннай агрэсіі, ці лічыць імаверным варыянт агрэсіі расейскіх войскаў сярод іншага з тэрыторыі Беларусі? Пра гэта ды іншае пагаворым з сённяшнім госцем. З Кіева – дырэктар Інстытуту ўсясветнай палітыкі Яўген Магда.

Некаторыя думкі, якія агучыў Яўген Магда ў часе «Размовы»:

  • Украіна хацела б, каб свет згадаў, што вайна Расеі супраць Украіны ідзе ўжо восьмы год – і нельга дамаўляцца з Крамлём за кошт Украіны.
  • Джо Байдэн не можа сабе дазволіць новай замежнай паразы пасля выхаду з Афганістану.
  • ЗША і іншыя краіны Захаду не будуць удзельнічаць у непасрэднай абароне Украіны.
  • Украінская армія не толькі прафесійная і шматлікая, але яшчэ і народная.
  • Расея хоча пераканаць Захад, каб ён націснуў на Украіну і прымусіў яе капітуляваць.
  • Акупацыя Украіны – фантастычны сцэнар, Расея хоча пазбавіць Украіну замежнапалітычнай суб’ектнасці.
  • Пуцін грае ролю Гітлера і хоча, каб Байдэн і Джонсан адыгралі ролі Чэймбэрлена і Даляд’е.
  • Краіны NATO не будуць ваяваць за Украіну, але і здаць Украіну для NATO будзе знакам бездапаможнасці.