Дудзінскі разваліў АДКБ, а расейцы скралі згушчанку Лукашэнкі! Сатырычнае шоу


Расейцы пачалі варыць згушчанку ў кратары вулкану! І гэта не жарт! Улады Беларусі ўжо адрэагавалі. «Хай так TV» сабраў выказванні і прапановы, якімі чыноўнікі спрабуюць перадухіліць эканамічны трындзец рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі прааналізавалі гучныя заявы высокапасадных лукашыстаў. Чаму Качанава хоча змабілізаваць дзяцей для бітвы за ўраджай? Чаму расейскі віце-прэм’ер Мантураў паабяцаў перавесці расейцаў на мяса «лічынак мухаў»? Ад чаго звольніў суддзяў Лукашэнка? Што сушылі і што курылі на Быхаўскім агароднінасушыльным кансервавым заводзе стваральнікі першага беларускага робата?

Тым часам расейцы ўсё едуць у Беларусь: «Расея, гудбай! Беларусь, мяне не выдавай!» І хто цяпер «малодшы брат»? Хто чыю мову будзе вучыць? Правільна! «Я ў Калінкавічах пачакаю, я залягу на дно ў Барані, ці Бабруйску, ці ва Уздзе», – пяюць ужо па-беларуску расейцы, якія хаваюцца ад мабілізацыі.

Дарэчы, Дзяніс Дудзінскі прыдумаў падарыць жонцы торф!

  • Расейка ў шоку ад Беларусі!
  • Лукашыст суцешыў беларусаў, чые даходы ўпалі
  • Замест палітвязняў Перасядзент вызваліў суддзяў!
  • Учора на шаўрму – сёння ў найдаражэйшы рэстаран
  • Дудзінскі разваліў АДКБ
  • Моцны гаспадарнік зрабіўся Каралём мячоў і Дужым шаманам
  • Торф замест торта: Беларусь зрабіла падарунак Кітаю
  • Вы яшчэ не атрымалі позвы? Тады мы ідзём да вас!

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: duma.gov.ru; president.gov.by; Vasily Fedosenko / Reuters / Forum