Чалы: Эканоміку рыхтуюць да 15 гадоў ізаляцыі


Што гоніць Беларусь у крэдытныя пасткі, разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

Ратуе беларускую эканоміку цэнавая канкурэнтаздольнасць экспарту ў Расею. Гэта звязана з дынамікай курсаў. Расейскі рубель у параўнанні з усімі валютамі моцна ўмацоўваўся. Але што цікава, расейскую эканоміку рыхтуюць да 15 гадоў санкцыяў:

«Міністэрства эканомікі развіцця Расеі публікуе найбольш імаверныя сцэнары развіцця эканомікі, якія прадугледжваюць 10–15 гадоў захавання рэжыму санкцый. А далей яны проста разглядаюць, як будзе эканоміка на гэта рэагаваць. Гэта значыць, самы горшы варыянт як на Кубе», – зазначае эканаміст Сяргей Чалы.

А Беларусь тым часам б’е 15-гадовы рэкорд выдаткаў хатніх гаспадарак на харчы.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • «Інтэграл» у космас не паляціць;
  • Што пагражае рублю?
  • Схаванае беспрацоўе працягваецца.

Belsat.eu