У Дзень вайсковай славы «Белсат» прэзентуе ролік, прысвечаны сучасным беларускім рыцарам


«Белсат» падрыхтаваў відэавіншаванне сваіх гледачоў з нагоды Дня беларускай вайсковай славы. Сёлета ролік прысвячаецца ўсім беларускім палітвязням і пацярпелым ад сілавікоў.

У відэа гучыць верш Ларысы Геніюш «Беларуска», які належыць да залатой скарбонкі беларускай паэтычнай спадчыны.

8 верасня дэмакратычная супольнасць Беларусі адзначае Дзень вайсковай славы, згадваючы памятную перамогу ў 1514 годзе літоўскага войска над атрадамі маскоўцаў пад Воршаю.

Бітва пад Воршай сталася адной з буйнейшых у Еўропе на пачатку XVI ст. Перамога ў ёй дала Вялікаму Княству Літоўскаму магчымасць вярнуць захопленыя супраціўнікам Дуброўна, Мсціслаў і Крычаў. Пасля бітвы чатыры гады трываў адносны спакой, і маскоўцы па-за асобнымі малымі набегамі не адважваліся ўдзірацца ў ВКЛ.

Летась сотні тысяч пратэстоўцаў выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў і паселішчаў, каб абараніць сваю свабоду і годнасць.

Вершы
«Белсат» падрыхтаваў адмысловы відэаролік да гадавіны беларускіх пратэстаў
2021.08.09 12:39