Рэпрэсіі ў Беларусі дасягнулі новага ўзроўню. Лукашэнка пачаў здзекавацца з памерлых


Чым лукашысты падобныя да сатаністаў? Што рабіць з захапленнем левымі ідэямі ў краінах Захаду? Чаму ў Расеі маўчаць пра вайну – гэта ўжо ўчынак?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: галоўны рэдактар Беларускай службы Польскага радыё Ёланта Смялоўская, намеснік галоўнага рэдактара Reform.by Аляксей Жукаў і журналіст «Белсату» Аляксандр Баразенка.

Ёланта Смялоўская:

  • Я спадзяюся, што ніякі польскі палітык і ніякі польскі ўрад не захоча мець дачынення з Лукашэнкам
  • Камуністычныя партыі мусяць быць забароненыя ва ўсім свеце
  • Ёсць часы, калі ёсць рэчы важнейшыя за свабоду слова. І ва Украіне цяпер такі час

Аляксей Жукаў:

  • Не выключана, што знішчэнне могілак польскіх жаўнераў – гэта правакацыя, каб спаліць апошнія масты ў стасунках Лукашэнкі і Польшчы
  • Гісторыя з могілкамі набрала абароты як раз пасля таго, як увялі бязвізавы ўезд для грамадзян Польшчы
  • Нават сярод знакамітасцяў у Расеі выказваюцца наконт вайны далёка не ўсе, бо ніхто не хоча застацца самотным

Аляксандр Баразенка:

  • Беларускім уладам фіялетава, прызнаюць іх дыпламатычна ці не. Зараз улада ў краіне належыць сілавікам
  • За тры месяцы свайго знаходжання ва Украіне я ні разу не адчуў ніякага хейту ў свой бок, як беларус
  • Расейскія спартоўцы хутка могуць пачаць мяняць спартовае грамадзянства і масава з’язджаць за мяжу

Калаж з фота: pixabay.com i president.gov.by