Беларуска пячэ пернікі з Пагоняй


Беларуска папулярызуе ў Ізраілі культуру сваёй краіны праз імбірныя пернікі. Слодычы яна пачала выпякаць падчас каранціну, калі страціла працу праз COVID-19. Пазней прыйшла думка рабіць пернікі з беларускім арнаментам, а яшчэ пазнейпрыдумала «пернікавую акцыю».

Да пераезду ў Ізраіль Наталля жыла ў Віцебску і дасюль згадвае родны горад з узрушэннем. Пераезд у Ізраіль стаўся для Наталлі выпрабаваннем. Але ўсе цяжкасці можна перажыць, калі ёсць на каго абаперціся. Адмыслова для нашай здымачнай групы Наталля распачала чарговую партыю пернікаў. На смачныя беларускія пернікі да Іллі і Наталлі завітаў іхны ізраільскі сусед.

– Глядзі, гэта пернік са сцягам!

– Так, я гэта памятаю! Гэта рыцар. А ці ёсць яшчэ зубр?

– Так, ёсць. Так цудоўна, што ты гэта ведаеш.

– Я чытаў кнігу пра тэўтонскіх рыцараў. Гэта ўсё сімвалы апазіцыі. Так?

– Так.

– Я не вельмі шмат ведаю пра Беларусь. Ведаю толькі, што яна ў цэнтры Еўропы.

– Што ты пажадаеш беларусам?

– Каб ім лепей жылося! І каб у іх было больш дэмакратыі.