Чаму людзі даносяць на сваіх родных?


Што вымушае людзей даносіць на сваіх блізкіх? Якія матывы імі кіруюць? Што думаюць даносчыкі на беларускіх пратэстоўцаў пра свае ўчынкі? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні – у праграме «Шчыра кажучы» з Арынаю Маліноўскай.

Увосень 2021 года з’явілася так званая «Чорная мапа Беларусі». На ёй – адрасы і тэлефоны некалькіх тысяч беларусаў, якія тэлефанавалі ў міліцыю, каб паскардзіцца на суседзяў ці пратэстоўцаў. Аўтарам праграмы ўдалося пагутарыць з некаторымі даносчыкамі і распытаць, чым яны кіраваліся.

«Я вязень, значыць, ненавіджу фашыстаў. Што яшчэ можна сказаць? Што яшчэ можна дадаць?», – кажа адзін з залучаных на «Чорную мапу Беларусі».

Людзі, якія данеслі, часта ганарацца сабой – тлумачыць антраполаг Аляксандра Архіпава. Яны адчуваюць, што зрабілі правільна. З іхнага пункту гледжання, яны знайшлі ворага.

Былы следчы ГУБАЗіКу Аляксандр Азараў з «ByPol» сцвярджае, што матывы даносчыкаў могуць быць рознымі. Нехта хацеў служыць у міліцыі, лавіць злачынцаў, але не атрымалася. Ён хоча такім чынам дапамагчы міліцыі, паўдзельнічаць у аперацыях. Іншымі кіруюць грошы. Ёсць таксама асобы, якія ненавідзяць сваіх начальнікаў і хочуць з дапамогаю даносаў пасадзіць іх у турму.

Таксама ў выданні: Як вярбуюць агентаў? Ці ёсць шпіёны ў кожным працоўным калектыве? Чым скончыўся эксперымент, калі школьнікам далі заданне напісаць данос? У чым розніца паміж даносчыкамі ў таталітарных і дэмакратычных краінах?

Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum