Навошта Лукашэнка дае інтэрв'ю пра вайну сусветным медыям?


Навошта ўвогуле Аляксандр Лукашэнка дае інтэрвʼю сусветным СМІ? Чаму ён за апошнія тыдні змяніў рыторыку, загаварыў пра вайну ва Украіне зусім іншым тонам? Што можа менскі рэжым прапанаваць Захаду і пры якіх умовах Захад можа пайсці насустрач, ці магчыма гэта ўвогуле?

Гэтыя ды іншыя пытанні з Віталём Цыганковым у «Размове» абмяркоўваў аглядальнік праектаў reform.by i iSANS, былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў.

Пэўныя думкі, выказаныя Аляксандрам Атрошчанкавым у часе «Размовы»:

  • Лукашэнку для свайго апраўдання трэба было раней казаць тое, што кажа Ціханоўская.
  • Лукашэнка спрабуе вярнуцца ў прамінулую рэальнасць.
  • Лукашэнка не разумее, што ён на тым баку, які мусіць перастаць існаваць пасля гэтай вайны.
  • Казаць Лукашэнка можа цяпер што заўгодна, але ёсць дзеянні.
  • Не трэба раўняць Франка з Лукашэнкам.
  • Расея цяпер у больш выгаднай сітуацыі, чым Лукашэнка.
  • Цяжка прагназаваць, колькі працягнецца апошняя фаза кіравання Лукашэнкі – яна можа цягнуцца дастаткова доўга.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: Yuri Smityuk / TASS / Forum; Белсат