Свабодныя купалаўцы да 9-га траўня знялі фільм паводле аповесці Васіля Быкава


У стужцы выразна праяўляецца матыў трагізму і абсурднасці вайны.

Свабодныя акторы адмыслова да 9-га траўня знялі кароткаметражную стужку «Узнагароды». Сцэнарый быў напісаны паводле аповесці Васіля Быкава «Балота».

ІІ сусветная вайна. Трое чырвонаармейцаў былі перакінутыя ў нямецкі тыл, каб перадаць баявыя ўзнагароды партызанам і тым самым падмацаваць іх баявы дух. Савецкія жаўнеры просяць маладога беларускага вяскоўца Косціка адвесці іх да ўрочышча, дзе знаходзяцца партызаны. Праз некаторы час камандзір групы разумее, што ісці з імі далей Косціку не варта…

Вершы
Свабодныя купалаўцы ў Дзень Волі згадалі словы Якуба Коласа: Будзь цвёрды!
2021.03.25 07:05

Былыя акторы Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы, звольненыя ўладамі за сваю грамадзянскую пазіцыю, у эфіры нашага тэлеканалу па-новаму пераасэнсоўваюць літаратурную класіку ў праекце «Вершы».