Не сухоты, а жанчыны забілі Багдановіча?


Каго кахаў заўчасна памерлы паэт Максім Багдановіч, аўтар легендарнага гімну «Пагоня» і рамансу «Зорка Венера»? Даведаемся ў новай серыі праграмы «Лабірынты».

Максім Багдановіч марыў кахаць і быць каханым, ведаў, што хутка памрэ, але хацеў пасля сябе пакінуць дачушку. Сутыкаўся з абыякавасцю і кпінамі, а пасля смерці стаў адным з самых вялікіх беларускіх паэтаў, вершамі якога без аніякай прынукі зачытваюцца школьнікі і студэнты.

У 1916 годзе ў выданні «Ежемесячный журнал» быў надрукаваны артыкул Максіма Багдановіча, прысвечаны расейскаму біёлагу Мікалаю Ножыну, пра сіфанафораў і гідраў:

«Мікалай Ножын між іншага вывучаў тэорыі грамадства. Багдановічу імпанавалі гэтыя ідэі, яны ў пэўным сэнсе супадалі з яго думкамі і светапоглядам. Перадусім другі тып грамадства, заснаваны на ўзаемадапамозе, салідарнасці, пры якой важная асоба, індывідуальнасць, то бок гэта абсалютна супрацьлеглае вінціку ў сістэме. Гэтае імкненне да свабоды знаходзіла выхад у творах Максіма Багдановіча, перадусім у нізцы, якая мае назву «Вольныя думы», – апавядае літаратуразнаўца Ліда Наліўка.

Багдановіч адчуваў сябе адзінокім і незразуметым, але сустрэў таямнічага сябра, які сказаў, што дапаможа яму.

Новы фільм з серыі «Лабірынтаў» – пра вялікага беларускага паэта Максіма, яго каханні, жарсці, змаганне з самотай і пра нечаканы сюрпрыз напрыканцы жыцця.

Таксама ў новай серыі «Лабірынтаў»:

  • Каму прысвечаны «Вянок» Багдановіча?
  • Якія знакавыя рэчы напісаў Багдановіч перад смерцю на радзіме?
  • Дзе і перад кім упершыню была прачытаная «Пагоня» Багдановіча?

Belsat.eu