Беларускіх прызыўнікоў далучаць да АЭС. Сатырычнае шоу


Беларуская АЭС – гэта не толькі электраэнергія. Халодная зброя не абавязкова мае быць зробленая з металу. Чаму – адказвае «Хай так TV». А Юлія Шпілеўская ладзіць вясёлы майстар-клас пілатэсу.

  • У арміі Беларусі зʼявілася злучэнне суперсалдатаў
  • Патрушаў патлумачыў, чаму еўрапейцы плямяць Івана Жахлівага
  • Памежнікі пашырылі панятак «халодная зброя»
  • Новы бюджэт пражыткавага мінімуму – 273 руб. 27 кап., мінімальны спажывецкі бюджэт – 562 руб. 28 кап.
  • Што зрабілі амерыканскія санкцыі з мінімальным заробкам у Венесуэле
  • Суворая савецкая крыптавалюта
  • Чат Лукашэнкі і Пуціна: АЭС, санкцыі, «Нафтан», Славянскі Базар і парад 9 траўня
  • Міліцыянты пойдуць у школу?
  • Заслужаная артыстка Беларусі Юлія Шпілеўская распавядае пра свае стаўленне да рэгаліяў, разважае пра галоўныя ролі ў тэатры і тлумачыць, чаму не карыстаецца словам «зашквар». А яшчэ яна апавядае і паказвае, што такое пілатэс.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.