Украінкі пабілі расейскіх жаўнераў на танцах. Сатырычнае шоу


Расейскія жаўнеры скралі БТР і паспрабавалі зладзіць танцы ў вясковым клубе, але зазналі цяжкія страты ад украінскіх дзяўчат і мусілі як мага хутчэй адступіць. А яшчэ «Хай так TV» прапануе паглядзець размову марадзёра з жонкаю.

Кацярына Ваданосава і Міхась Зуй наведалі польскае стрэльбішча ды абмеркавалі апошнія навіны. Лакацыю яны выбралі невыпадковую: менавіта тут, паводле расейскіх каналаў, месціцца база рыхтавання стралкоў, якія маюць забіваць «вядома каго». Пра гэта «Хай так TV» распавёў дырэктар знакамітага аб’екту Уладзімір Алексяюк.

А Дзяніс Дудзінскі выйшаў з намі на сувязь з Кіева і распавёў, як выпадкова пракаціўся машынаю з літараюй «V» на борце.

  • Расейскіх жаўнераў пабілі на танцах
  • Дудзінскі ў машыне з літараю «V» шукае расейскі вайсковы карабель
  • Украінцы на польскім стрэльбішчы
  • У Расеі дазволяць пірацтва?
  • Расейцы працягнулі марадзёрыць ужо па-за Украінаю
  • Крытычныя дні ў Галоўчанкі
  • Навіны цукразамяшчэння
  • Урок руZкае мовы
  • Чаму расейцы не баяцца радыяцыі ў Чарнобылі
  • Навіны Беларусі: уцёкі капусты, інтрыгоўны конкурс паэтаў і г. д.
  • Расейскія жаўнеры гінуць пад гэві-мэтал
  • Візыт на польскую вайсковую базу з расейскае прапаганды
  • Каб пастраляць, трэба запісвацца ў цір за 2-3 тыдні
  • Песня для расейскага марадзёра

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 18:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.