Як на расейскае тэлебачанне трапляюць эксперты па Беларусі


«Адарваць галаву» паабяцалі палітолагу Дзмітрыю Балкунцу ды завялі на яго крымінальную справу. Падрабязнасці даведаўся Уладзімір Мацкевіч у «Размове».

Палітолаг Дзмітрый Балкунец лічыць, што нагодай для ягонага пераследу стала тая інтэрпрэтацыя беларускіх падзеяў, якую ён даносіць на расейскім афіцыйным тэлебачанні. Пры гэтым, ён нават дапамагаў шукаць апанентаў – палітолагаў, што падтрымліваюць Лукашэнку.

«Мяне нават прасілі дапамагчы. Я шчыра дапамагаў, падбіраў праўладных экспертаў. Быў казус з дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў. Яны [прадстаўнікі тэлеканалу – рэд.] звярнуліся да кіраўніка аднаго з Камітэтаў Палаты Прадстаўнікоў, каб ён прыехаў і выступіў на федэральным расейскім тэлеканале. І ён адправіў іх у Адміністрацыю Прэзідэнта, каб узгадніць ягоную кандыдатуру. Гэта кажа аб узроўні свабоды беларускіх дэпутатаў», – згадаў Дзмітрый Балкунец.

Больш пра крымінальную справу і ўцёкі у ЕЗ, супрацу з расейскімі медыямі і перспектывы – у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з палітолагам Дзмітрыем Балкунцом.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: «РИА Новости», афіцыйны сайт тэлеканалу «Россия 1»