Як хаваюць даўгі прадпрыемстваў


Як спыніць спаўзанне беларускай эканомікі ў дэпрэсію? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

У рэальным сектары эканомікі заўважнае падзенне. Нават у флагманаў пачынаюць утварацца страты. І гаворка не пра некалі мадэрнізаваныя прадпрыемствы, якія па-ранейшаму просяць есці, як напрыклад, цэментавая галіна. Ідзецца ўжо пра флагман «Горадня Азот» – бюджэтаўтваральнае і экспартнае прадпрыемства. Па выніках мінулага года яго чыстая страта пакуль невялікая, але ўсё роўна 85 мільёнаў рублёў. Адзначае эканаміст Сяргей Чалы:

«Ігар Ляшэнка, якога туды нядаўна прызначылі кіраваць прадпрыемствам, тлумачыць гэта ўсё натуральна вонкавымі фактарамі. У іх былі вялікія валютныя пазыкі і дэвальвацыя амаль 20 %. Самае цікавае, што пра гэтую ж дэвальвацыю кажа і прэм’ер Галоўчанка, калі наведваў Мазырскі НПЗ. Якая дэвальвацыя праз незалежныя ад вас прычыны? Мы ж памятаем, што былі дзве хвалі гэтай самай дэвальвацыі. Увесну была рэакцыя рэальнага сектару на тое, як улады адрэагавалі, што яны будуць ратаваць прадпрыемствы. Гэта значыць, бізнес не ратуем, людзей не ратуем. А выдаюць грошы сваім самым мёртвым прадпрыемствам. І, нарэшце, рэакцыя на пагаршэнне інвестыцыйнага клімату і палітычны крызіс».

Урад гатовы скіраваць сродкі на засваенне інвестыцыйных праграмаў. І ім усё роўна, што гэта будзе парушаць макрараўнавагу, заўважае адмысловец. Што прывядзе да змяншэння рэальнага даходу насельніцтва – значыць, памяншаць і яго попыт на імпарт.

«Інвестыцыйная праграма патрэбная не для таго, каб насельніцтва гэта адчула. Яна патрэбная для таго, хто будзе, так бы мовіць, у працэсе, а пасля іх – хоць патоп. А ў працэсе патопу рукі і грэюць».

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Уся эканоміка будзе працаваць на АЭС?
  • Ці бываюць станоўчыя даўгі і да чаго прыводзіць іх канвертацыя?

Калаж з фота: Natalia Fedosenko/TASS/Forum, pixabay.com

Belsat.eu