Вольная жанчына супраць жанчыны залежнай. Хто пераможа?


Ніхто не стане спрачацца з тым, што беларуская рэвалюцыя мае жаночае аблічча. Жанчыны сталі рухавіком мірных пратэстаў, адважна сустракалі ціск рэпрэсіўнай машыны. Дырэктарка дзіцячага госпісу ў Горадні Вольга Вялічка адна з тых жанчын, якія пацярпелі за сваю пазіцыю, але не адмовіліся ад праўды.

Гераіня «Размовы» Святланы Калінкінай дырэктарка дзіцячага госпісу ў Горадні Вольга Вялічка не змагла маўчаць пра беззаконне, сведкай якога стала. З-за гэтага ціск і пераслед зведала і сама Вольга, і яе сям’я, і арганізацыя, якой яна апякуецца на працягу доўгага часу.

«Мне падаецца, што тут сутыкнуліся дзве жаночыя ідэалогіі. Ёсць моцныя жанчыны за кошт таго, што яны свабодныя. А ёсць жанчыны залежныя. Тыя жанчыны, якія сёння стаяць за тым, каб захаваць старую сістэму, яны залежныя. Яны разумеюць, што яны не каханыя. Яны не каханыя дома, не каханыя бацькамі, бо выраслі ў такі час, так сталася, яны не каханыя сістэмай. Яны вымушаныя рабіць тое, што зараз яны робяць. Чалавек6 які адчувае любой, чалавек, які можа даваць любоў, ён ніколі не пагодзіцца на тыя зверствы, на захаванне той сістэмы, што робіць такія зверствы», – выказалася госця «Размовы» аб тых жанчынах, што засталіся працаваць у сістэме і выконваюць злачынныя загады.Ці здолее любоў перамагчы?

Пра гэта ды іншае – у «Размове» Святланы Калінкінай з дырэктаркай дзіцячага госпісу ў Горадні Вольгі Вялічкі.

Гісторыі
«Спіхнуць усё на Лукашэнку не ўдасца». Чаму гарадзенскі госпіс зрабіўся небяспечным для ўладаў і што з ім цяпер?
2020.12.02 08:17

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: belsat.eu