Сяргей Ваганаў: Каця шчаслівая тым, што яна на баку праўды


Ці дачакаюцца несправядліва абвінавачаныя справядлівага прысуду? Хутка пачнецца суд над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай, а вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна разам з журналістам Сяргеем Ваганавым разважаюць, чаго чакаць ад суду.

9 лютага пачынаецца суд па рэзананснай справе Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. У студыі «Размовы» ветэран журналістыкі, старшыня камісіі па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў і дзядуля Кацярыны Андрэевай Сяргей Ваганаў распавядае, чаму лічыць адзіным магчымым прысудам апраўданне.

«За тыя амаль трыццаць гадоў, што Лукашэнка ва ўладзе нарасло пакаленне, для якога загад начальніка – галоўны закон», – пракаментаваў Сяргей Ваганаў тых, хто раскручваў справу Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай.

Падрабязней – у поўным выпуску «Размовы» Святланы Калінкінай з Сяргеем Ваганавым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.