Агнешка Голянд: «Жанчыны пагоняць гэтага дзеда»


Год «Культура» пачынае з добрай размовы – пра беларускі супраціў, вартасць мірнай рэвалюцыі і тое, што кожны з нас можа зрабіць, каб наблізіць дэмакратычную Беларусь.

Нашая суразмоўца – вядомая рэжысёрка Агнешка Голянд. Яна паходзіць з Польшчы, прэзентуе свае творы на еўрапейскіх фестывалях і працуе над галівудскімі праектамі. Досвед Агнешкі шмат у чым перагукаецца з тым, што зазнавалі і зазнаюць беларусы.