Што стала з пенсіянеркай, якая абразіла Лукашэнку


Надоечы мы расказвалі вам гісторыі Алены Гнаўк. Бясстрашную 64-гадовую пенсіянерку з Берасцейшчыны называюць мясцовай Нінай Багінскай. І нездарма. Рэжым лічыць яе злоснай крымінальніцай, якая ўяўляе небяспеку сістэме. Нядаўна яе абвінавацілі ў «абразе прэзідэнта».

Артыкулы
Алена Гнаўк: Я сумняюся, што ўвогуле быў званок з пагрозамі пракурору
2021.09.28 16:18

З вамі праект «Беларус беларусу». І мы не кідаем сваіх. Нашыя неабыякавыя гледачы адгукнуліся, каб ажыццявіць мару Алены. І крок за крокам рамантуюць ейны дом. Дзякуючы добрым людзям з усяе краіны атрымалася прыспешыць працы ў хаце Алены.

Спадарыня Алена.
Фота: «Беларус беларусу» / Белсат

Нашыя гледачы і прыхільнікі праграмы, неабыякавыя беларусы, дапамаглі з набыццём адмысловых пячных прыстасаванняў і з аднаўленнем даху. І папросту падтрымалі Алену разнастайнымі спосабамі.

Спадарыня Алена сядзіць на баку, дзе будзе грэцца вада. За яе спінаю – печ, для якой набываліся адмысловыя пячныя прыстасаванні.
Фота: «Беларус беларусу» / Белсат

«Думаю, да канца скончу рамонт, як ужо зменіцца рэжым. Але мне нічога не страшна, хай сюды прыязджае – без аховы. Я нічога не баюся!» – кажа спадарыня Алена і ўсміхаецца.

Арт берасцейскай мастачкі Ганны Радзько, прысвечаны Алене Гнаўк.

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў (гэта можна зрабіць публічна або ананімна з любога пункту свету) – лістуйце:

belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашай суполкі ў Facebook.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.