У школах больш ваеншчыны, чымся адукацыі


Куды цяпер паступаць разумным абітурыентам? Пра што папярэджваюць бацькоў класныя кіраўнікі на бацькоўскім сходзе? І ці можна ўхіліцца ад патрыятычнай суботы? Разбіраемся ў праграме «Шчыра кажучы»:

З верасня школьнікі вучацца паводле новага школьнага дзяржстандарту – гэта правілы, якіх трэба прытрымлівацца. Мабільнікі пакідаць у адмысловых скрынках. На перапынку тэлефанаваць сваякам толькі ў выпадках вялікай неабходнасці. Перасядаць за іншую парту – толькі з дазволу настаўніка, а не браць удзелу ў імпрэзах грамадска-карыснай працы нельга.

Акурат не так даўно Беларускі Хельсінкскі камітэт апублікаваў спавешчанне аб правах дзяцей у Беларусі. У якім ён зрабіў выснову, што школа ў нашай краіне – гэта ўстанова, у якой асоба мае не разважаць, а больш падпарадкоўвацца. І галоўным чыннікам тут сталася ўзмацненне так званай праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва. Што з сябе ўяўляюць грамадзянска-патрыятычныя заняткі?

«Я памятаю ў нейкім годзе, у 2016-м ці 2017-м, былі паказальныя суды ў актавай зале. Вучняў вадзілі глядзець, як судзяць ухілістаў ад войска. Вось сабралі старшакласнікаў, пасадзілі. Як на мяне, гэта, вядома, нейкая жудасць і сюррэалізм, але гэта сучасная Беларусь», – расказвае былы настаўнік Уладзіслаў Бохан.

Супрацоўнікі МУС усё часцей завітваюць у школы і распавядаюць пра адказнасць за ўдзел у пратэстах, ладзяць экскурсіі ў папраўчыя ўстановы, праводзяць факультатыўныя заняткі, якія дэ-факта мілітарызуюць дзяцей.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Беларускія і расейскія ўніверсітэты не вытрымліваюць канкурэнцыі з заходнімі.
  • Настаўнікаў пазбаўляюць прафесіі праз удзел у пратэстах ці карыстанне беларускай мовы.
  • Замест крытычнага мыслення шаблоннае: чаму яшчэ вучаць у беларускіх школах?

Belsat.eu