Чаму беларусы вярнуліся бараніць Адэсу?


У сваім новым рэпартажы Дзяніс Дудзінскі сустракаецца з Ігарам Ткачэнкам, які пераехаў з Беларусі ва Украіну, каб ратавацца ад пераследу ў роднай краіне.

Для новага жыцця Ігар абраў Адэсу, горад, які заўсёды прыцягваў творчых людзей. Там беларус пачаў будаваць новае жыццё.

Але ўсё змяніла вайна. Што можа фатограф на вайне – фіксаваць праўду, факты. Праз відашукальнік свайго фотаапарату Ігар убачыў іншую Украіну ды іншых людзей.

Уварванне змяніла ўсіх навокал, разам са стаўленнем беларуса да сваёй краіны, суседзяў і вайны, якая сталася рэчаіснасцю.

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
Беларускі добраахвотнік з пазыўным Янкі нішчыць акупантаў
2022.06.05 11:05

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты асобаў, якія воляю лёсу аказаліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.

belsat.eu