Беларусы пайшлі ў падполле


Як змянілася беларускае грамадства за год пратэстаў? Што мусяць рабіць беларусы ўнутры краіны і за мяжой для перамогі над рэжымам? Якая галоўная якасць Святланы Ціханоўскай? Ці можна цяпер у Беларусі быць па-за палітыкай? Што думаюць пра Святлану Ціханоўскую расейскія паліттэхнолагі? На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі адказы ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»

Гэтым разам на праграму завіталі прэс-сакратар Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна, пісьменнік Андрэй Жвалеўскі і кіраўнік фонду «Беларускі дом» Алесь Зарэмбюк.

Вось некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Алесь Зарэмбюк:

  • Патрэбна падтрымліваць актывістаў, сем’і палітзняволеных і захаваць грамадства для наступных вокнаў магчымасцяў
  • Цяпер і ў Парыжы, і ў Берліне зразумелі, што Лукашэнка – не сур’ёзны палітык, а непрадказальны чалавек
  • Святлана Ціханоўская – гэта анёл, якога нам паслаў Бог з неба для выратавання Беларусі

Ганна Красуліна:

  • Цяпер так званыя сілавікі думаюць: «Падобна, мы ўступілі ў дзярмо»
  • Поле для манеўру ў лукашыстаў робіцца ўсё меншым
  • Нам трэба ўсім вяртацца да культурных вытокаў, каб зразумець сваё месца сярод еўрапейскіх народаў

Андрэй Жвалеўскі:

  • Рэжым усё паказвае затрыманні нейкіх арганізатараў пратэстаў, але пратэсты ідуць ужо год
  • Зразумела, што Лукашэнка зусім недамоваздольны, але з лукашыстамі прыйдзецца весці перамовы
  • Беларусам цяпер варта захоўваць гарызантальныя сувязі і кантакты, камунікаваць адзін з адным

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: Valery Sharifulin, TASS / Forum