За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?


Як можа разгортвацца далейшая санкцыйная вайна паміж Менскам і Захадам? У якім кірунку будзе эвалюцыянаваць рэжым у Беларусі? Калі і пры якіх умовах могуць спыніцца рэпрэсіі?

Гэтыя ды іншыя пытанні ў «Размове» з Віталём Цыганковым абмяркоўваў акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі.

Пэўныя думкі, выказаныя Пятром Рудкоўскім у часе «Размовы»:

  • Рэпрэсіі ў Беларусі сталі рутынаю, праводзяцца па замоўчанні
  • Калі б не паўстаў выклік 2020 году, рэжым Лукашэнкі пайшоў бы шляхам Казахстану
  • У Беларусі цяпер кансервацыя рэжыму з элементамі таталітарызму
  • Хутчэй за ўсё, Лукашэнка ведаў аб планах Крамля на пачатку лютага
  • Лукашэнка прадаў душу дяблу, каб утрымацца ва ўладзе

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: president.gov.by; pixnio.com