Калі расейцы оркі, то хто тады беларусы?


Мордар і оркаў апісаў у сваіх фантастычных творах Джон Толкін. Якое падабенства паміж Мордарам і Расеяй убачылі ўкраінцы? Чаму яны называюць расейскіх вайскоўцаў оркамі? Ці прыстане гэтая крыўдная мянушка да беларусаў?

Госць «Мова нанова» – лінгвіст і журналіст Зміцер Міцкевіч, вядомы гледачам праграмаў «Без акрэдытацыі» і «Прасвет».

Зміцер распавёў нам пра паралелі паміж нашай рэчаіснасцю і прыдуманым светам Міжзем’я, створаным англійскім пісьменнікам Джонам Толкінам. Калі Расея – Мордар, краіна зла, каго трэба падтрымліваць беларусам, каб перамагчы гэтае зло? Чаму адной з мэтаў вайны расейскія ўлады абвясцілі «дэнацыфікацыю» Украіны? Як беларуская мова бароніць беларусаў ад лёсу расейцаў?

Дарэчы, беларусам будзе прыемна, што ў свеце Міжзем’я дзень 25 сакавіка – адна з найважнейшых датаў. Бо менавіта 25 сакавіка быў знішчаны Пярсцёнак Усеўладдзя і пераможаны галоўны антаганіст «Уладара пярсцёнкаў» Саўран.

У граматычнай частцы распавядзём, адкуль Толкін узяў оркаў.

Уцёкі з рэчаіснасці – рус. побег от реальности

Растлумачыць – объяснить

Пасаваць = падыходзіць

Уяўляць – рус. представлять

Пагроза – рус. угроза

Рух – рус. движение

Пабудова – рус. постройка

Захоп – рус. захват

Супярэчнасць – рус. противоречие

Звеставанне = дабравешчанне – рус. благовещенье

Улюбёны = любімы

Агулам – рус. в общем

Заўважаць – рус. замечать

Звяртаць увагу – рус. обращать внимание

Умова – рус. условие

Выкарыстоўвацца – рус. использоваться

Дзеля – рус. ради

Тагачасны – рус. тогдашний

Прасочвацца – рус. прослеживаться

Нашчадак – рус. потомок

Нібыта – рус. как-будто

Узгадаць – рус. вспомнить

Магчымасць – рус. возможность

Перадусім – рус. прежде всего

Паўнавартасна – рус. полноценно

Бяспека – рус. безопасность

Наўпроставы = прамы

Самавызначэнне – рус. самоопределение

Знішчаны – рус. уничтожен

З розных бакоў – рус. с разных сторон

Адмоўны – рус. отрицательный

Абарончы – рус. защитный

Схільны – рус. склонен

Падтрымліваць – рус. поддерживать

Усталёўваць стасункі – рус. устанавливать отношения

Слушна = справядліва

Шукаць – рус. искать

Успрыманне – рус. восприятие

Тоеснасць = ідэнтычнасць

Напруга – рус. напряжение

Падкрэсліваць – рус. подчеркивать

Агульная справа – рус. общее дело

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю а 18:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: kinopoisk.ru; Alexander Ermochenko / Reuters / Forum