У Лукашэнкі забіраюць кісларод. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Тэмы праграмы:

Ці на карысць Крамля санкцыі супраць рэжыму?

Новых еўрапейскіх санкцыяў рэжым Беларусі можа не чакаць прынамсі да чэрвеня – у Бруселі кажуць, што не паспелі падрыхтаваць фармальных пытанняў. Веры ў тое, што міжнародны ціск прымусіць Лукашэнку сесці за стол перамоваў да чэрвеня, як спадзяецца каманда Святланы Ціханоўскай, – усё менш. Магчыма, размаўляць давядзецца з… Расеяй. І менавіта праз санкцыі. Амерыканскія. Падрабязней – у сюжэце Усевалада Шлыкава.

Інтэрв’ю з аўтарам кнігі «Беларускі снайпер» Лешэкам Шэрэпкам, былым амбасадарам Польшчы ў Беларусі

«Беларускі снайпер» – гэта палітычны трылер, які з’явіўся ў кнігарнях Польшчы. Яе героі рызыкуюць уласнымі жыццямі, каб зрынуць рэжым Лукашэнкі. Галоўны герой – Алег Прыбылоўскі, верны прэтарыянец кіраўніка Беларусі, апынуўся перад не простым для яго выбарам. Ён пастанаўляе бараніць сваё вялікае каханне і захаваць пачуццё ўласнае годнасці. Інтэрв’ю з Лешэкам Шэрэпкам, пісьменнікам, доктарам гістарычных навук, амбасадарам Польшчы ў Беларусі ў 2011–2015 гадах.

Дзень X ці павольнае расхістванне. Чаму Лукашэнка баіцца 9 траўня?

9 траўня можа займець у Беларусі новае значэнне. Беларусы збіраюцца на масавы пратэст у Дзень перамогі, а Лукашэнка тым часам не можа вызначыцца, ці ехаць яму на парад у Маскву. Раней у Горадні ўжо забаранілі паказ антыфашысцкага спектаклю. Ці пойдзе Лукашэнка далей і ўчыніць карную аперацыю супраць народу ў Дзень перамогі над нацызмам? Ці станецца 9 траўня гэтак званым днём Х, ці варта наагул спадзявацца на аднамомантавае падзенне рэжыму ды рыхтавацца да гэтага? Ведае Зміцер Міцкевіч.

Расея ці Кітай. Хто пагроза нумар адзін для Захаду?

Абаронная выведка ЗША апублікавала аналіз ацэнкі пагрозаў. Апроч асноўнага суперніка – Кітаю – у ім часта фігуруе Расея. Пытанне бяспекі гучала і на парадку дня сустрэчы міністраў «Вялікай сямёркі». Як бачаць патэнцыйную пагрозу Кітаю ды Расеі на Захадзе? Ды якім процідзеяннем могуць адказаць супернікам? Высвятляла Юлія Лабанава.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота вокладкі: president.gov.by

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Сарвацца з крамлёўскага ланцуга ўсё цяжэй? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Ці будзе Пуцін абараняць свайго васала да канца? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Чаму Лукашэнка неймаверна раздражняе Пуціна? «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Рэжым вісеў на валаску. Чаму Лукашэнка перамог? Зянон Пазняк – у «Прасвеце» з Сяргеем Пелясою

Чаму начальнік ГУБАЗіКу Мікалай Карпянкоў біў вітрыны? «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Лукашэнку прыйдзецца ісці на дыялог ці бегчы з Беларусі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Крэмль сур’ёзна займаецца мяккай анексіяй Беларусі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Беларусь стане новым фронтам у вайне Пуціна супраць Украіны? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык