Беларускі музыка Канстанцін Гарачы хацеў са зброяй бараніць Украіну


У першым рэпартажы з цыклу «Людзі вайны» Дзяніс Дудзінскі распавёў нам гісторыю вядомага ў Беларусі музыкі Канстанціна Гарачага і ягонай жонкі Юліі.

Гэтыя беларусы мусілі з’ехаць з радзімы, ратуючыся ад палітычных рэпрэсіяў. Другім домам для іх стаў Кіеў, дзе праз паўтара месяца знаёмства Канстанцін зрабіў Юліі прапанову рукі і сэрца. Пасля шлюбу ўцекачы з Беларусі пачалі наладжваць сваё жыццё на новым месцы, але нечакана ў іхнае жыццё ўварвалася вайна. Канстанцін быў гатовы абараняць Украіну са зброяй у руках, але быў вымушаны разам з жонкаю шукаць прыстанішча пад Львовам. Як вайна змяніла жыццё беларусаў – глядзіце ў рэпартажы.

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты людзей, якія воляю лёсу аказаліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.