Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці можа раз’яднаць апазіцыю новая партыя, і як санкцыі ЗША ды заклікі здымаць грошы з банкаўскіх рахункаў могуць падарваць эканоміку?

У студыі ток-шоу «Кожны з нас» – палітолаг Павел Усаў, палітычная аглядальніца і рэдактарка сайту «Наше мнение» Валерыя Касцюгова, філосаф Павел Баркоўскі, старшыня Партыі БНФ і кандыдат на прэзідэнцтва – 2010 Рыгор Кастусёў, а таксама кандыдатка на прэзідэнцтва – 2015 Таццяна Караткевіч.

Эксперты ў студыі спрачаюцца наконт закліку Віктара Бабарыкі стварыць новую партыю – «Разам». Што можа пераламаць хаду падзеяў? Можа, заклікі кампаніі «Банкамат – абменнік – банк» ад Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі? Ці надышоў час пераводзіць рублі ў долары з прыцэлам на маштабны фінансавы крызіс? Як на працэсы можа паўплываць аднаўленне амерыканскіх санкцыяў? І ці ўзнікла новая пагроза суверэнітэту Беларусі?

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Пры ўсёй нябачнасці пратэстаў супраціў не меншае, а толькі расце

«Выбары сфальсіфікаваныя. І што?» Скандальны выпуск ток-шоу «Кожны з нас»

Замах на Лукашэнку можа рыхтаваць толькі Расея

Літоўцы б’юць трывогу. Ці можа АЭС у Астраўцы паўтарыць лёс Чарнобылю?

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння

Факты і міфы пра нацыянальную сімволіку