Спыніў вытворчасць «Беларуськалію» і страціў працу


Сяргей – былы работнік прадпрыемства «Беларуськалій». Пасля выбараў у Беларусі 2020 года ўбачыў несправядлівасць уладаў і несумленнасць падліку галасоў выбарнікаў і далучыўся да страйкаму. Больш падрабязна – у праграме «Беларускі свет».

Сяргей, абураны гвалтам уладаў над мірнымі людзьмі, прыняў рашэнне ўдзельнічаць у забастоўцы і стаў удзельнікам страйкаму «Беларуськалію», выставіў патрабаванні.

«Пасля выбараў была арганізаваная забастоўка, прадпрыемства было спыненае на 2–3 дні. Прыехаў генеральны дырэктар, аб’язджаў пляцоўкі і чарговы раз запэўніваў, «што мы разбярэмся, знойдзем вінаватых у збіванні, выходзьце на працу, усё будзе добра». Скончылася тым, што ніхто нават не думаў разбірацца. Я запісаў відэа, што далучаюся да нацыянальнай забастоўкі, і ўступіў у страйкам «Беларуськалію», – узгадвае Сяргей.

Кіраўніцтва прадпрыемства звольніла Сяргея з працы. Сяргей з сямʼёй пераехаў жыць у Польшчу, дзе знайшоў працу ў шахце рэгіёну Сілезія.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Два гады хіміі за аднаўленне муралу на плошчы Пераменаў
  • Цэнтры нефармальнай адукацыі – карысны прытулак для беларусаў-перасяленцаў.

Belsat.eu