Што рабіць з тымі, хто на баку Лукашэнкі, і як прымірыць беларусаў

Ксёндз-блогер Вячаслаў Барок распавёў, чаму ягоны youtube-канал зрабіўся папулярны, як прымірыць паміж сабою беларусаў і што для гэтага маюць зрабіць тыя, хто падтрымлівае Лукашэнку.

Госць праграмы – Вячаслаў Барок, каталіцкі ксёндз у Расонах. Касцёл, дзе ён служыць, упрыгожваў фрэскамі мастак Уладзімір Кандрусевіч. На адной з фрэсак ён выявіў сцэну з 30-х гадоў ХХ стагоддзя: святара арыштоўвае НКУС. У нейкім сэнсе гэтая фрэска стала прарочаю – за пост на Фэйсбуку ксяндза Вячаслава таксама арыштавалі ды пасадзілі на 10 содняў.

Падрабязней пра арышт Вячаслава Барока, ягоны відэаблог, будаўніцтва касцёлу ў некаталіцкай частцы Беларусі, а таксама пра беларускую мову – у гутарцы з госцем праграмы.

Граматычная частка прысвечаная беларускаму сабачку і белай гусі.

Вядоўцы праграмы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе

Затрымалі і пагражалі адправіць дзіця ў прытулак

БНР была ўдвая большая за сучасную Беларусь