Ці будуць беларусы рабаваць крамы?


Апошнія дні медыяпрастору ўзарвалі падзеі ў Казахстане. У тым ліку беларускую медыяпрастору. І гэта не дзіўна, бо нацыянальныя пратэсты казахстанцаў супраць рэжыму Назарбаева – Такаева непасрэдна датычаць і нас з вамі. І гаворка не толькі пра тое, як паўплывае на беларускую сітуацыю перамога альбо параза пратэстоўцаў.

З сёння Беларусь, па сутнасці, далучылася да вайны постсавецкай дыктатуры Назарбаева з казахстанскім народам. Гаворка, вядома ж, пра вайсковую місію АДКБ, удзел у якой бяруць і беларускія вайскоўцы.

Пра вайну, якая магла здарыцца ў Беларусі ў 2020-м і якая разгортваецца ў Казахстане, Валер Руселік і паразмаўляў з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Некаторыя думкі, што агучыў Павел Усаў у часе «Размовы»:

  • Калі б у 2020-м быў большы ціск на лакальныя ўлады, сістэма б пасыпалася, як картачны дамок
  • За апошнія 30 гадоў усе пратэсты адбываліся ў рознай кан’юнктуры, таму да іх нельга падрыхтавацца
  • Радыкалізацыя ды інфраструктура нянавісці ў Беларусі застаецца
  • Нават забойствы ў Беларусі не справакавалі людзей на радыкальныя дзеянні
  • Для Беларусі найлепшым выйсцем быў бы мірны транзіт

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Калаж з фота: Orda.kz / TASS / Forum