Як Матчын рух 328 уратаваў ад 11 гадоў турмы?


Як Матчын рух 328 уратаваў ад 11 гадоў турмы? Падрабязна – у праграме «Беларускі свет».

Пасля выхаду ў 2014 годзе дэкрэту № 6 аб узмацненні барацьбы са злачынствамі, звязанымі з наркотыкамі, Змітра арыштавалі за ўжыванне. Яму інкрымінавалі распаўсюд наркатычных рэчываў і асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі, а пасля дадалі да тэрміну яшчэ 1 год.

У зняволенні хлопец пачаў вывучаць юрыспрудэнцыю, і дзякуючы грамадскаму аб’яднанню Матчын рух 328 Змітру ўдалося выйсці на волю нашмат хутчэй. Але пасля ўдзелу ў пратэставых акцыях у 2020-м на маладзёна зноў завялі крымінальную справу, і яны з жонкаю Ганнаю вымушаныя былі зʼехаць у Бельгію.

«Дзіма зʼявіўся ў маім жыцці дастаткова даўно. У Беларусі мы заручыліся і пераехалі сюды. Я не глядзела, дзе ён быў. Добра разумею, што практычна ўсе людзі ў Беларусі пабывалі ў тых месцах. І інтэлігенцыя, і не інтэлігенцыя, абсалютна ўсе. Амаль у кожнага трэцяга – чацвёртага чалавека ёсць крымінальная справа», – дзеліцца жонка Змітра.

Цяпер сямʼя ў бяспецы. Зміцер і Ганна выступаюць на вуліцах з песнямі, забароненымі ў Беларусі.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Студэнтка БНТУ Ліза зладзіла адзіночны пікет у сваім універсітэце
  • Ад фестывалю «Басовішча» да культурніцкай установы «Nie Teatr»

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.

Belsat.eu