Беларускія ваяры пра Івана Брэста: «Ён вучыў нас не баяцца»




Гэта выданне «Ваяроў» прысвячаецца беларускаму добраахвотніку Івану (Брэсту) Марчуку, легендарнаму камандзіру батальёну «Волат» палка Кастуся Каліноўскага.

Брэст загінуў 26 чэрвеня 2022 года ў лютым баі пад Лісічанскам, дзе дзякуючы гераізму беларускіх жаўнераў быў спынены наступ танкавай калоны расейскіх акупантаў.

Брэст праходзіў службу ў Французскім легіёне, з 2015 года заставаўся ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі, з пачаткам поўнамаштабнай расейскай агрэсіі быў адным з першых, хто ўступіў у шыхты беларускіх добраахвотнікаў.

«Брэст – добры, адкрыты чалавек, проста душа кампаніі. Да яго людзі цягнуліся пастаянна, я яго штурхаў, каб ён стаў камандзірам роты цяжкага ўзбраення – яму ідэальна гэта пасавала, ён служыў у Французскім легіёне, дужа добра разбіраўся ва ўзбраенні, яму гэта было цікава – усё, што больш цяжкае, буйное. Гэта было ягонае, скажам, як каханне», – згадвае камандзіра батальёну «Волат» беларускі добраахвотнік з пазыўным Зубр.

У гэтым выданні вы даведаецеся аб зацятым баі за Севераданецк, якім кіраваў Брэст, якім баявым настаўнікам быў наш герой, якія веды і навыкі ён даваў беларускім добраахвотнікам і якім ваяром, камандзірам і чалавекам быў Брэст – з успамінаў ягоных пабрацімаў. А таксама пабачыце эксклюзіўныя відэа з асабістых архіваў сяброў і паплечнікаў Івана (Брэста) Марчука.

Ваяры
Каліновец вырашыў біцца да вызвалення апошняга палітвязня
2022.10.30 10:20