У КДБ сфармуюць атрад экзарцыстаў? Сатырычнае шоу


Супраць рэжыму Лукашэнкі паўсталі машыны? Азаронак пабываў у пекле? «Хай так TV» спрабаваў разабрацца ў навінах Беларусі, а таксама пагутарыў з Аляксандрам Апейкіным, які «скраў» у беларускага дыктатара хакейны чэмпіянат.

Аляксандр Апейкін – старшыня і выканаўчы дырэктар аб’яднання «Беларускі фонд спартовай салідарнасці», які замінае праўладным спартовым імпрэзам і нават дамогся адмены хакейнага чэмпіянату свету ў Беларусі!

  • Сеанс палітычнага экзарцызму
  • У якіх установах Аляксандр Барсукоў увядзе строгі рэжым?
  • У Беларусі пачалося паўстанне машынаў?
  • Азаронак услед за Дантэ палез у пекла
  • Атака клонаў, або Мары рэжыму пра 3D-прынтар
  • Аляксандр Апейкін: як Лукашэнка застаўся без хакею? Наколькі сур’ёзна рэжым укладаецца ў спорт? Ці можа быць спорт паза палітыкаю? Хто такія ябацькі? Як жывецца ў эміграцыі?

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: CTVBY / YouTube