Ці магчымы ў Беларусі эканамічны поспех Сінгапуру?


Улады Беларусі сцвярджаюць, што яны выбудавалі ўнікальную і паспяховую мадэль эканомікі. Дзеля падтрымання гэтай тэзы ўрадоўцы прыводзяць досвед Сінгапуру. Ці напраўду нашыя мадэлі нечым падобныя?

Агульнае для эканамічна паспяховых дыктатураў – тое, што да эканамічнага буму іх прывялі рынкавыя рэформы. Краіны стымулююць прыцягненне замежных інвестыцыяў, прапаноўваюць падатковыя льготы, укладаюцца ў высокатэхналагічныя галіны эканомікі, не грэбуюць досведам капіталістычных краінаў.

«Сінгапур – гэта такі белы адзінарог у свеце дыктатураў. Ім моцна пашанцавала: у іх было два дыктатары запар, якія сапраўды добра разбіраліся ў эканоміцы і сапраўды хацелі дабра ўласнаму народу», – каментуе эканамічны поспех Сінгапуру эканаміст Леў Львоўскі.

Пры гэтым якая заўгодна крытыка ўладаў тут жорстка караецца, медыі і прыватнае жыццё грамадзянаў кантралююцца. Але ж за высокі ўзровень жыцця і камфорт насельніцтва гатовае прымаць гэтыя абмежаванні, і нават замежнікі не адмаўляюцца працаваць у Сінгапуры.

У чым сакрэт эканамічна паспяховых дыктатараў? Ці можа Беларусь пайсці іхным шляхам? Адказ глядзіце ў праграме «Шчыра кажучы» з Арынаю Маліноўскай.

Таксама ў выданні:

  • Чаму Лукашэнка адмовіўся ад рэформаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 года?
  • Што такое «дыктатура дэмакратыі»?
  • Ці гарантаваны эканамічны росквіт пасля пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі?
  • Што выклікае рэвалюцыйны выбух?

Праграма «Шчыра кажучы» раскрывае невядомыя факты аб працы дзяржаўных і недзяржаўных структураў, аб жыцці высокіх чыноўнікаў і бізнесоўцаў. Глядзіце штосераду а 19:05 у эфіры «Белсату», а таксама на нашым YouTube-канале.

Калаж з фота: Didor Sadulloev / Reuters; Sergei Guneyev / POOL / TASS; Manaure Quintero / Reuters; Yuri Smityuk / TASS