Лукашэнка – чорны фон, на якім Пуцін выглядае белым


Госць сённяшняга выдання нярэдка называе беларуска-расейскія зносіны дачыненнямі васала і сюзерэна. Наколькі кароткі павадок, на якім Масква трымае Лукашэнку, і як ён спрабуе гэтую дыстанцыю павялічыць? Што паказвае гісторыя з затрыманым журналістам «Комсомольской правды» – і ці можа яна вырасці ў поўнамаштабны беларуска-расейскі скандал?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказваў госць «Размовы» Віталя Цыганкова, расейскі публіцыст Леанід Радзіхоўскі.

Некаторыя выказванні, якія агучыў госць падчас праграмы:

  • Лукашэнка – няверны васал Масквы і паводзіць сябе абсалютна па-хамску.
  • Лукашэнка нібы госць, які п’е і жарэ за ваш кошт, а морду выцірае вашым абрусам.
  • Пуцін цярпець не можа Лукашэнкі. Калі вы шэсць разоў на год сустракаецеся з Лукашэнкам, вы яго ўзненавідзіце.
  • Пуціну Лукашэнка патрэбны да зарэзу ў якасці прэзідэнта Беларусі.
  • Пасля таго, як сыдзе Пуцін, рабіце са сваім Лукашэнкам, што хочаце – хоць ежце.
  • Лукашэнка праз пэўны час разблакуе сайт «Комсомольской правды», які будзе лізаць яму ногі, як любы расейскі сайт у Беларусі.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».