Вершніца Вольга Сафронава: «Я за людзей, я на баку народу, бо так, як цяпер, не павінна быць!»


«Па-за гульнёй» на «Белсаце» – гэта спартовыя навіны Беларусі і свету. Галоўныя падзеі, крытычны погляд і цікавая аналітыка.

У гэтым выданні:

  • Пераможца і прызёрка турніраў «Вялікага прызу» на этапах Кубка свету па выездцы Вольга Сафронава працягне кар’еру пад сцягам Польшчы, дзе яна мае найвышэйшы рэйтынг сярод мясцовых спартовак-вершніц.
  • Кіраўніцтва баскетбольнага клубу «Цмокі» абвесціла пра рэбрэндзінг. Пад гэтаю назваю мужчынскія і жаночыя каманды клубу выступяць апошні сезон.
  • Беларускія паралімпійцы раздзялілі лёс алімпійскай зборнай Беларусі, заваяваўшы тыя ж сем медалёў на Паралімпіядзе ў Токіа. І гэта таксама найгоршы вынік у гісторыі выступаў айчынных спартоўцаў-інвалідаў на галоўных стартах чатырохгоддзя.
  • Нацыянальная зборная Беларусі па футболе зазнала ўжо тры паразы запар у кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2022 і займае перадапошняе месца ў сваёй падгрупе.
  • Арына Сабаленка ўпершыню выйшла ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.