Быў кіроўцам МАЗу – стаў гусляром


Кожныя аўторак і чацвер глядзіце на «Белсаце» праграму «Лета ў Аб’ектыве».

Дзмітрый Бачышча заснаваў майстэрню ў вёсцы Малое Запруддзе. Ён вырабляе гуслі і кажа, што гукі ў іх – цудадзейныя. Жонка Алеся – таксама майстрыца на ўсе рукі.

Калі ў вас ёсць старое ды непатрэбнае нямецкае піяніна, можаце аддаць яго Дзіму – ён падорыць дрэву новае жыццё і вам за шчодрасць падзякуе гуслямі з гэтага самага дрэва.

Алеся і Дзіма жывуць у вёсцы Малое Запруддзе, гэтыя мясціны таксама неафіцыйна называюць Цудоўнымі пагоркамі. Пакуль размаўлялі з Алесяй, у суседа збеглі паўліны. А сам гаспадар у адʼездзе. Што рабіць, трэба ратаваць сябра!