Вітольд Ашурак перадухіліў бойню ў Лідзе ў жніўні 2020 года


21 траўня 2021 года ў Шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Блізкія маюць падставы лічыць, што яго забілі. А ён падчас пратэстаў заклікаў не адказваць гвалтам на гвалт сілавікоў Лукашэнкі.

Вітольд Ашурак быў лідскім актывістам, сябрам руху «За свабоду».

Артыкулы
Расследавальнікі і «Кіберпартызаны» назвалі вінаватых у смерці Вітольда Ашурка
2022.01.27 19:04

Калі ягоныя брат Андрэй і сябар Сяргей Пантус толькі-толькі мінулі беларуска-польскую мяжу, з’ехаўшы з Ліды, з Бярозаўкі ад палітычнага пераследу, яны адразу сустрэліся з намі, каб даць эксклюзіўнае інтэрвʼю. Тады героі марылі, каб нашыя гледачы, неабыякавыя беларусы, дапамаглі сабраць сродкі на эвакуацыю з радзімы асобаў, якіх вінавацілі ў «справе Вітольда» і хочуць пасадзіць за краты.

І вось мінула колькі месяцаў з нашай першай сустрэчы ў Варшаве. І мы зноў сустрэліся з Андрэем Ашуркам і ягонымі паплечнікамі. Але гэтым разам з добрай нагоды!

Дзякуючы неабыякавым беларусам, у тым ліку нашым гледачам, удалося вывезці трох пераследаваных сяброў Вітольда. У мэтах бяспекі мы пакінем падрабязнасці нашае «спецаперацыі» ў таямніцы. Галоўнае, што ўсё атрымалася.

«Гэтыя людзі цяпер у Польшчы, у бяспецы. Уладкаваныя. Праца ёсць. Жытло ёсць. Усё нармальна», – усцешана дзякаваў Андрэй Ашурак.

Родныя і паплечнікі Вітольда Ашурка падзяліліся тым, як рабілі бярозаўскую і лідскую рэвалюцыю, як надалей трывае следства ў справе іхнага лідара і сябра Ашурка: брата прызналі больш не родным, каб не даваць яму інфармацыі пра Вітольда.

Інтэрв’ю
«Хто б мог падумаць, што звычайны хлопец стане легендай». Сёння – гадавіна смерці Вітольда Ашурка
2022.05.21 15:25

Вольга, паплечніца Ашуркаў, распавяла, што ў жніўні 2020 года беларусы былі гатовыя біцца з міліцыянтамі, калі тыя вырашацца на гвалт. Але Вітольд перадухіліў бойню ў Лідзе і пераканаў людзей пратэставаць мірна.

«Лідскія мянты павінны быць удзячныя Вітольду за тое, што яны не атрымалі палкамі і камянямі па спінах. Вітольд уратаваў лідскіх мянтоў. Бо ён казаў: «Дзяўчаты, хлопцы, мірны пратэст». І цяпер хай тыя мянты кветкі яму носяць. Яны забілі яго. Пакуль яны будуць жыць, няма ім прабачэння. Бо гэта святы чалавек», – успамінае Вольга.

Калі б не Вітольд, усё магло б скончыцца бітваю, як у Пінску.

Калі вы хочаце падтрымаць людскую і бярозаўскую супольнасць, гэта можна зрабіць з любога пункту свету (публічна ці ананімна), лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам, там і Беларусь.