У чым Статкевіч заўсёды папраўляў жонку?

Марына Адамовіч год не бачыла мужа – Міколу Статкевіча. Яго затрымалі дарогаю на пікет, дзе збіралі подпісы за Сяргея Ціханоўскага на самым пачатку выбарчай кампаніі 2020 года. Што дае ёй сілы трываць і спадзявацца на лепшае?

Мікола Статкевіч – вядомы апазіцыянер, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада), заснавальнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў, кандыдат у прэзідэнты 2010 года. Ён шмат гадоў змагаецца з рэжымам Лукашэнкі.

Марына Адамовіч паводле першай адукацыі – эпідэміёлаг, паводле другой – юрыст. Вось такое супадзенне: яна – эпідэміёлаг, ён – палітвязень. Героі нашага часу. Спадар Мікола правёў за кратамі агулам каля васьмі гадоў. Гэта амаль траціна таго часу, што яны знаёмыя.

У чым спадар Мікола заўсёды папраўляе жонку? Чаму спадарыня Марына вядзе сваю старонку на «Фэйсбуку» па-беларуску, а не па-расейску? Якою спадарыня Марына памятае Лошыцу з дзяцінства? Што дапамагае ёй трымацца і спадзявацца на лепшае? Як звязаныя род Статкевічаў і самы стары ацалелы будынак Менску? Якою праблемаю займаўся спадар Мікола як інжынер-навуковец? Што такое «веташок», і як пачаць размаўляць па-беларуску?

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская распавядзе, ці сапраўды мацерныя словы прыйшлі да нас ад татара-манголаў.

Таксама гледачоў чакаюць цікавінкі з «Дзіцячай заМовы» ад Глеба Лабадзенкі.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Ці мог Менск называцца інакш?

Сенсацыйнае адкрыццё ў пахавальні Радзівілаў

Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе