Рэпетыцыю параду разагнала чыноўніца з аўтаматам Калашнікава! Сатырычнае шоу


Расея рыхтуецца да свайго галоўнага свята – 9 Траўня. Але ўся тэхніка, якая ездзіла, засталася дыміцца на палях Украіны, таму вайскоўцам давялося прыдумаць план Б. «Хай так TV» падгледзеў рэпетыцыю параду.

Мы таксама падслухалі, як расейскі чыноўнік лае беларускага забудоўніка, якога падсунуў Пуціну Лукашэнка падчас сустрэчы на касмадроме «Восточный», і зазірнулі ў закуліссе прапагандысцкага шоу на дзяржаўным канале.

А ў Польшчы, у самым логаве польскіх лялькаводаў, сустрэліся Кацярына Ваданосава і Міхась Зуй, каб абмеркаваць свежыя навіны ды мэмчыкі Беларусі і Расеі ды выканаць песню пра Парад перамогі, які пройдзе ў Расеі «на трактарах і роварах ды з крадзеным дабром».

ТАКСАМА ГЛЯДЗІЦЕ Ў НОВЫМ ВЫДАННІ «ХАЙ ТАК TV»:

  • «Шаў-Ліньскі піруэт» і «Вясёлы Буда»: рэбрэндынг «чарніла» для Кітаю
  • Оўе! Новая порцыя слонімскіх загалоўкаў!
  • «Мы вас пахаваем!» Новы спонсар менскага ФК «Трактар»
  • Мэмасікі пра Анджэліну Джолі ў Львове
  • У Кандэлакі і Рагозіна падгарэла ад рэўнасці да галівудскіх зорак
  • Хуткую дапамогу Пермскага краю накрыла святочнае шаленства

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 18:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.