Звольнены выкладчык Павел Баркоўскі: Рэвалюцыя вывела нас з ценю Расеі


Жыхары Беларусі зацікавілі самыя сябе і гэтым прыцягнулі ўвагу ўсяго свету. Ці гатовыя мы апынуцца ў святле сафітаў? Разважаюць вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч і госць студыі, былы выкладчык Павел Баркоўскі.

Людзі пачалі асэнсоўваць не толькі матэрыяльны бок свайго жыцця. Цяпер жыхары Беларусі разважаюць над сваім месцам у сусвеце.

«Беларусы зрабілі амаль неверагоднае – яны зрабілі сябе цікавымі для астатняга свету. Доўгі час мы заставаліся ў ценю Расеі, і калі пра нас і думалі, то як пра рэгіён побач з Расеяй. Асаблівай ідэнтычнасці беларускай не адчувалася на Захадзе», – зазначыў Павел Баркоўскі. І дадаў, што сітуацыя змянілася і варта не губляць часу.

Між тым іншы бок – прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі – вядзе сваю гульню. Напрыклад, прапануюць сакралізаваць уладу…

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.