«Людзі з Беларусі дапамаглі нам за содні»

Беларуска ў Польшчы прытуліла сям’ю ўцекачоў з Украіны. Падрабязней у праграме «Беларускі свет».

Людміла і Аня жылі сваім жыццём у Крывым Розе ва Украіне. Людміла працавала трэнеркай фітнесу, Аня – хадзіла ў шосты клас. Да 24 лютага яны не ўяўлялі, што іхнаму спакойнаму жыццю можа штосьці пагражаць. Але ўсё змянілася за адзін дзень.

Бомбы, ракеты, абстрэлы – пасля ваеннага нападу Расеі на Украіну сваякі пераканалі Людмілу забіраць дачку і ехаць, куды заўгодна, дзе няма ваенных дзеянняў. Гэтак Людміла з Аняй апынуліся ў Польшчы – тут іх сустрэла і прыняла беларуская палітуцякачка Ірына.

«Валанцёрствам я займалася вельмі даўно, яшчэ ў Беларусі. А тут я зразумела, што людзі прыязджаюць у тым жа стане, што прыехала і я. І для іх самыя банальныя дробязі становяцца праблемаю. Я была намесніцай дырэктара вялікай мэблевай сеткі. Была добрая праца, добрая пасада. Была ў штабе Бабарыкі. Выехалі, калі пачалі затрымліваць маю дачку. Месяц праляжала ў дэпрэсіі. Калі я пабачыла Людмілу на вакзале, я проста ўзгадала сябе».

Далей Людміла з дачкой плануюць паехаць у Нямеччыну.

Таксама ў «Беларускім свеце»:

  • Скандальны мастак Аляксей Кузьміч піша кнігу;
  • У Амерыцы беларус за чатыры гады дасягнуў таго, на што ў Беларусі выдаткаваў дваццаць гадоў.

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Самыя буйныя дастаўцы гуманітарнай дапамогі ва Украіну

«Цяпер зарабляю ўтрая больш, чым на «Нафтане»

Выйсці з бамбасховішча пад абстрэлы

«Увесь лес застаўлены расейскімі войскамі»

Жыццё пранкераў: як троляць баязлівых сілавікоў

Прарэктар «скраў» 16 студэнтаў

Бомбы, цісканіна, паніка: як беларусы ўцякалі ад вайны

Кожны расеец адказны за вайну