«Я быў за радыкальныя крокі»


Зміцер Доўнар у Беларусі абвешчаны ў росшук: яго абвінавачваюць у спробе падпалу пракуратуры. Ён прызнае, што быў прыхільнікам радыкальных дзеянняў, але палягалі яны зусім у іншым.

Зміцер удзельнічаў у паслявыбарчых пратэстах 2020 года з самага пачатку. Яго абурыла масавае збіццё людзей, і ён вырашыў, што трэба нешта рабіць. Таму ён стварыў тэлеграм-канал, куды скідваў звесткі міліцыянтаў. Таксама ён рэгулярна хадзіў на мітынгі ды маршы, дзе спяваў песні пад гітару.

Зміцер кажа, што так трывала да кастрычніка. На чарговай акцыі пратэсту міліцыя атачыла людзей. Зміцер заклікаў пратэстоўцаў стаць у баявы счэп і паказаў, як адбівацца ў выпадку нападзення. Тады міліцыянты сказалі, што нікога не крануць, але людзі маюць разысціся. Сапраўды, на самой акцыі нікога не затрымалі. Але ўжо пасля акцыі пачалі рэпрэсіі.

Калі Зміцер зразумеў, што яму пагражае арышт? Як ён здолеў вырвацца за мяжу? Чым ён займаецца ва Украіне?

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • «Лепш маці на аддалёнцы, чым маці ў турме»: Аляксандра Курачкіна была ў авангардзе жаночых маршаў, але пасля затрымання вымушаная праходзіць рэабілітацыю ў Тбілісі. Як яна перажыла ад’езд з Беларусі і расставанне з сынам?
  • «Усё, што я магу зрабіць, – гэта не маўчаць»: радыёвядоўца Аляксей Гур’еў распавядае, як арышт бацькі ў 2009 годзе падштурхнуў яго пакінуць Беларусь і як ізраільскі медыярэсурс «Лучшее радио» адкрыта падтрымаў пратэсты ў Беларусі.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.