Суворы мікрараён, дзе збярогся старажытны лес


На самай ускраіне Менску, агорнуты МКАДам, раскінуўся мікрараён вуліцы Ангарскай. Кажуць, што суворасць мясцовага мікраклімату і жыхароў адпавядае далёкаўсходнім таежным тапонімам. Колькі ў гэтым праўды – праверым на месцы.

Рок-музыка Лявон Вольскі пабываў у ваколіцах Ангарскай, якія раней карысталіся благой славай, але ж мелі і маюць адну безумоўную перавагу.

«Рознае казалі пра гэтыя дзікія ангарскія тэрыторыі: тут і неадэкваты пад шафэ, тут і крымінальнікі, і наркаманы, якія атрымліваюць сваю выратавальную дозу недзе ў нетрах ангарскага прыватнага сектару, – кажа Лявон Вольскі. – Але скажыце мне, дзе яшчэ лес так акуратна і прыгожа ўпісаны ў жылыя масівы? Ці то наадварот, жылыя масівы ўпісаныя ў гэты лес?»

Падчас нязмушанага шпацыру па Ангарскай Лявон Вольскі распавядзе сёе-тое пра гэтыя мясціны. Напрыклад, які такі «Палац халасцякоў» узвышаецца пасярод Ангарскай, ды што адбывалася тут улетку і ўвосень 2020 года, падчас пратэстаў. Мясцовая жыхарка Вольга падзеліцца, чым сёння жыве Ангарская і навошта сюды едуць фуры на замежных нумарах. А гісторык Уладзімір Плавінскі распавядзе, адкуль узяўся «савецкі тапанімічны хаос» і таежныя назвы вуліцаў у Менску.

Праграму «Шыльды» глядзіце кожную нядзелю а 20:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.