Беларусы будуць помсціць рэжыму Лукашэнкі


Караеў паказаў сапраўдны твар служак акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі ды іхны светапогляд, лічбавы таталітарызм у Беларусі набліжаецца, а Віктар Лукашэнка застаецца ў палоне безвыходнасці. Гэтыя тэмы абмяркоўвалі сёння ў праграме Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гэтым разам гасцямі выдання былі журналістка і сябра рады руху «За Свабоду» Вольга Быкоўская, заснавальнік платформы «Голас» Павел Лібер і прадстаўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ў пытаннях спорту і справах моладзі Вадзім Крывашэеў. Прапаноўваем асноўныя тэзісы іхных выступаў.

Вольга Быкоўская:

«Лукашысты ўспрымаюць сябе як людзей, якія размяшчаюцца на тэрыторыі ворага».

«Падаваць асабістую інфармацыю – нармальна, але ў дэмакратычнай сістэме».

«Віктар Лукашэнка можа заставацца дарадцам свайго бацькі ў пытаннях бяспекі і без намінальнай пасады».

Павел Лібер:

«Караеў тыражуе макіявелізм, магчыма, не чытаўшы Макіявелі».

«У сілавых структурах партызаншчына ўжо ідзе поўным ходам».

«Усіх удзельнікаў тэрору супраць беларусаў можна будзе распазнаць пры дапамозе адмысловых тэхналогіяў».

Вадзім Крывашэеў:

«Рэжым Лукашэнкі можна асацыяваць толькі з фашысцкімі захопнікамі».

«Ад метадаў кіравання рэжыму больш за ўсіх пакутуюць творчыя людзі».

«Прызначэннем Віктара Лукашэнкі кіраўніком НАК рэжым дэманструе «двухкрэславасць»».

Як будуць рэагаваць беларусы на адкрытую пагарду з боку служак рэжыму? Якім чынам сітуацыя ў краіне бачыцца сілавікам? Ці дорага каштуе арганізацыя татальнага сачэння за беларусамі? Аб чым гаворыць твар Віктара Лукашэнкі? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце, калі паглядзіце чарговае выданне праграмы «Без акрэдытацыі» на YouTube.

Калаж з фота: Natalia Fedosenko, TASS / Valery Sharifulin, TASS / Forum