Міліцыянта засмяялі на сустрэчы выпускнікоў. Сатырычнае шоу


У праграме «Хай так TV» паказваем, як адбываюцца сустрэчы выпускнікоў, якія разам вучыліся або… сядзелі, разважаем, як нарадзіць прэзідэнта, і гутарым з трэнерам у выгнанні, «лялькаводам», «дармаедам» Канстанцінам Якаўлевым.

Глядзіце ў новым выпуску:

  • «Змагары» і «ябацькі» ў школе
  • Сала замест алівы
  • Хто едзе на Еўрабачанне
  • Як нарадзіць прэзідэнта
  • Новыя зборы выпускнікоў у Беларусі
  • Канстанцін Якаўлеў распавядае пра трэнерства ў выгнанні ды беларускі спорт, лупіць трасянкаю і кажа сваё «лялькаводава аўтарытэтнае слова»

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.